Пазнаёмцеся з нашай групай кампаній:

Berlin-Chemie распрацоўвае, вырабляе і распаўсюджвае лекавыя сродкі ўжо больш за 130 гадоў, а таксама з 1992 года гэта кампанія з'яўляецца даччынай кампаніяй, якая знаходзіцца ў поўнай уласнасці Menarini Group — вядучай італьянскай фармацэўтычнай кампаніі.

Спецыялісты

Пазнаёмцеся з анлайн-акадэміяй Berlin-Chemie – платформай, прызначанай дапамагчы вам палепшыць вынікі лячэння пацыентаў пры дапамозе мэтавай, міждысцыплінарнай медыцынскай адукацыі пад кіраўніцтвам сусветнавядомых экспертаў.

Тэрапеўтычныя вобласці

Рэўматалогія

Уводзіны

Рэўматалогія — гэта медыцынская дысцыпліна, якая займаецца даследаваннем, выяўленнем і лячэннем захворванняў, што пашкоджваюць суставы, косці, мышцы, а таксама сістэмных аўтаімунных захворванняў.

Рэўматычныя захворванні ўключаюць мноства розных станаў. У лікуСярод іншых да іх ліку адносяцца артрыты, аўтаімунныя рэўматычныя захворванні і рэўматызм мяккіх тканак.
Сярод сімптомаў артрыту — дыскамфорт у суставах і запаленні. Самым распаўсюджаным тыпам артрыту з'яўляецца астэаартрыт. Рэўматоідны артрыт прызнаецца адной з самых важных формаў артрыту. УЎсё з-за таго, што гэтая хвароба прыводзіць да сур'ёзных фізічных дэфармацый, функцыянальных парушэнняў і нават доўгатэрміновай інваліднасці.

Артрыт таксама можа ўзнікаць з-за назапашвання крышталікаў монанатрыевага ўрату, што прыводзіць да падагры, або крышталікаў пірафасфату кальцыю, у выніку чаго развіваецца псеўдападагра. 

Урач-рэўматолаг вызначае канкрэтную форму артрыту ў кожнага пацыента. З гэтай мэтай ён аналізуе варыяцыі ў характарыстыках болю, пашкоджанні ў суставах і іншыя сімптомы. Важна прыняць да ўвагі, што лячэнне розных тыпаў артрыту і прагноз для іх значна адрозніваюцца.