Пазнаёмцеся з нашай групай кампаній:

Berlin-Chemie распрацоўвае, вырабляе і распаўсюджвае лекавыя сродкі ўжо больш за 130 гадоў, а таксама з 1992 года гэта кампанія з'яўляецца даччынай кампаніяй, якая знаходзіцца ў поўнай уласнасці Menarini Group — вядучай італьянскай фармацэўтычнай кампаніі.

Спецыялісты

Пазнаёмцеся з анлайн-акадэміяй Berlin-Chemie – платформай, прызначанай дапамагчы вам палепшыць вынікі лячэння пацыентаў пры дапамозе мэтавай, міждысцыплінарнай медыцынскай адукацыі пад кіраўніцтвам сусветнавядомых экспертаў.

Тэрапеўтычныя вобласці

Рэспіраторныя хваробы

Рэспіраторныя захворванні: глабальная праблема ў сферы аховы здароўя

Захворванні дыхальных шляхоў і лёгкіх уяўляюць сабой вялікую пагрозу для здароўя. У якасці асноўных прычын смертнасці насельніцтва па ўсім свеце яны знаходзяцца на другім месцы пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў (ішэмічная хвароба сэрца і інсульт). Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), рэспіраторныя захворванні штогод забіраюць мільёны жыццяў.

У асноўным, прычынай рэспіраторных іІнфекцый з'яўляюцца шматлікія вірусы і бактэрыі. Гэтыя інфекцыі, што распаўсюджаны па ўсім свеце, часта закранаюць верхнія дыхальныя шляхі. 

Алергены (напрыклад, пылок і споры цвілі) таксама могуць выклікаць алергію дыхальных шляхоў.

Сярод рэспіраторных захворванняў — таксама і хранічныя хваробы, што ў першую чаргу закранаюць лёгкія. Да іх ліку адносяцца бранхіяльная астма і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), на якія хварэюць мільёны людзей ва ўсім свеце. 

Каб палепшыць якасць жыцця хворых, BERLIN-CHEMIE AG імкнецца забяспечваць лекамі людзей, якія пакутуюць ад захворванняў дыхальных шляхоў і лёгкіх, (астмы, ХАХЛ і алергіі дыхальных шляхоў).