Наша мэта — зрабіць унёсак у ахову здароўя ва ўсім свеце, распрацоўваючы і вырабляючы інавацыйныя лекавыя прэпараты. Як вытворца фармацэўтычных прадуктаў мы нясём асаблівую адказнасць за сваю прадукцыю. Для забеспячэння выдатнай якасці і прадухілення рызыкі для спажыўцоў наша прадукцыя праходзіць пастаянныя выпрабаванні і кантроль, куды ўваходзяць таксама і сучасныя ўмовы вытворчасці. Мы лічым сваім абавязкам працягваць устойлівае арыентаванае на будучыню развіццё і, адпаведна, весці дзейнасць на прынцыпах эканамічнасці, экалагічнасці і сацыяльнай адказнасці.
Вырабляючы лекавыя прэпараты, мы бяром на сябе адказнасць за эканомію рэсурсаў і істотнае зніжэнне ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і абавязваемся няспынна павышаць эфектыўнасць у дачыненні да навакольнага асяроддзя і спажывання энергіі, наколькі гэта мэтазгодна эканамічна.
Напрыклад, мы выкарыстоўваем самыя розныя спосабы эканоміі энергіі і гэтым спрыяем абароне клімату. Таксама мы імкнемся няспынна павышаць эфектыўнасць выкарыстання сыравіны і ўпаковачных матэрыялаў, — з дапамогай адпаведных тэхнічных і арганізацыйных мер.
Мы лічым, што бяспека працы — гэта адказнасць кіраўнікоў. Таму мы забяспечваем такія ўмовы ўнутры кампаніі, што дазваляюць усім супрацоўнікам выконваць працу ў бяспечных, безаварыйных умовах. Сітуацыі небяспекі і рызыкі сістэматычна ліквідуюцца або зводзяцца да мінімуму.
Дзякуючы структурным мерам, тэхнічнаму абсталяванню, першапачатковаму і дадатковаму навучанню супрацоўнікаў і цеснаму супрацоўніцтву з органамі ўлады, мы забяспечваем бяспеку нашых супрацоўнікаў і партнёраў.