Ліхаманка — гэта тэмпература цела, што перавышае нармальныя значэнні (> 37,9° C). Ліхаманка з'яўляецца вельмі распаўсюджаным сімптомам шырокага спектрау захворванняў. Найчасцей вострую ліхаманку выклікаюць вірусныя інфекцыі, якія звычайна праходзяць самі па сабе, без лячэння, а таксама неўскладненыя бактэрыяльныя інфекцыі. Вострая ліхаманка звычайна праходзіць за тыдзень ці нават хутчэй. Яна — частка складанай рэакцыі арганізма на інфекцыйныя агенты і таксіны. Бацькі непазбежна турбуюцца аб сваіх дзецях, калі тыя хварэюць. Гэта тыповая рэакцыя і пры звычайных дзіцячых захворваннях, у тым ліку , пры ліхаманцы. На жаль, практыка паказвае, што павышаная трывожнасць бацькоў звычайна прыводзіць да павышэння трывожнасці ў дзяцей. Таму разуменне з боку бацькоў таго, што ўяўляюць сабой ліхаманка і боль (а гэта звычайныя з'явы ў дзяцінстве), а таксама як з імі спраўляцца, мае найвялікшае значэнне не толькі для здароўя і дабрабыту дзяцей, але і для зніжэння эканамічнай нагрузкі ад непатрэбных візітаў у педыятрычныя аддзяленні хуткай дапамогі. Менавіта гэта прычына вымушае BERLIN-CHEMIE AG даваць пацыентам, якія пакутуюць ад ліхаманкі, адпаведную інфармацыю і лекі.