1956 г.: «VEB Berlin-Chemie»
Па заканчэнні Другой сусветнай вайны завод «Schering AG» у Адлерсхофе апынуўся ў савецкай акупацыйнай зоне і, адпаведна, пазней — у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. У выніку дэмантажу вытворчых сродкаў кампанія губляе машыны, абсталяванне, лабараторыі і сыравіну, але ў той жа час вытворчасць працягваецца — па замовах ваеннай адміністрацыі. Вялікую долю прадукцыі забралі савецкія акупацыйныя войскі ў якасці рэпарацый. У 1948 г. завод у Адлерсхофе быў нацыяналізаваны і пераўтвораны ў «народнае прадпрыемства» (па-нямецку — «VEB»).
Такім чынам, з сярэдзіны 50-х гг. кампанія называлася «VEB Berlin-Chemie». У наступныя гады народнае прадпрыемства ператварылася ў адну з найбуйнейшых у ГДР хімічных кампаній з вытворчасцю лекаў. Акрамя пеніцыліну, інсуліну і левамецытыну, «VEB Berlin-Chemie» вырабляла пестыцыды і прэпараты для барацьбы са шкоднікамі, пазней — таксама сілікаты для будаўніцтва жылля і сыравіну для тэкстыльнай і касметычнай прамысловасці.