Пазнаёмцеся з нашай групай кампаній:

Berlin-Chemie распрацоўвае, вырабляе і распаўсюджвае лекавыя сродкі ўжо больш за 130 гадоў, а таксама з 1992 года гэта кампанія з'яўляецца даччынай кампаніяй, якая знаходзіцца ў поўнай уласнасці Menarini Group — вядучай італьянскай фармацэўтычнай кампаніі.

Спецыялісты

Пазнаёмцеся з анлайн-акадэміяй Berlin-Chemie – платформай, прызначанай дапамагчы вам палепшыць вынікі лячэння пацыентаў пры дапамозе мэтавай, міждысцыплінарнай медыцынскай адукацыі пад кіраўніцтвам сусветнавядомых экспертаў.

Тэрапеўтычныя вобласці

Гіпертэнзія (высокі крывяны ціск)

Сэрца пампуе кроў па ўсім целе праз артэрыі. Сэрца праштурхоўвае кроў у крывяносныя сасуды пры кожным скарачэнні. Крывяны ціск узнікае з-за ўздзеяння крыві на сценкі артэрый, калі сэрца яе пампуе. Па меры павелічэння ціску нагрузка на сэрца ўзрастае. Гіпертэнзія, інакш вядомая як высокі або павышаны крывяны ціск, — гэта захворванне, якое характарызуецца ўстойліва павышаным ціскам у артэрыях.

Гіпертэнзія з'яўляецца асноўным фактарам рызыкі ў выпадку захворванняў і смерцяў у Еўрапейскім рэгіёне СААЗ. У 2019 годзе на яе прыходзілася амаль чвэрць (24%) усіх смерцяў і 13% выпадкаў інваліднасці. Павышаны крывяны ціск — значны фактар рызыкі смерцяў ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Акрамя таго, гэты фактар павышае іх цяжар для насельніцтва. Гіпертэнзія часта не мае прыкметных сімптомаў і таму застаецца незаўважанай. У выніку пачатковыя клінічныя праявы могуць быць вельмі сур'ёзнымі. Гаворка ідзе пра сардэчныя прыступы або інсульты з патэнцыяльна катастрафічнымі наступствамі. У Еўрапейскім рэгіёне СААЗ прыблізна 33% людзей з гіпертэнзіяй не ведаюць пра сваё захворванне. Нават тыя, хто быў дыягнаставаны, могуць атрымліваць недастатковае лячэнне.

Крывяны ціск — гэта паказчык, які запісваецца ў выглядзе двух лікавых значэнняў. Першая лічба (сісталічны ціск) паказвае ціск у крывяносных сасудах пры скарачэнні або пульсацыі сэрца. Другая лічба (дыясталічны ціск) паказвае ціск у крывяносных сасудах, калі сэрца знаходзіцца ў стане спакою паміж ударамі. Дыягназ гіпертэнзія ставіцца шляхам вымярэння сісталічнага крывянога ціску не менш за два разы, калі паказчык складае ≥ 140 мм рт.сл., і/або дыясталічнага крывянога ціску, калі ў абодвух выпадках паказчык складае ≥ 90 мм рт.сл.

Пераход на больш здаровае харчаванне, спыненне ўжывання тытуню і павелічэнне фізічнай актыўнасці могуць дапамагчы знізіць крывяны ціск. Некаторыя людзі ўсё ж пакутуюць ад гіпертаніі як і раней, нягледзячы на змены ў ладзе жыцця. У гэтым выпадку ўрач можа параіць прымаць лякарства або нават некалькі лекаў. Аптымальная мэтавая велічыня артэрыяльнага ціску можа вар'іравацца ў залежнасці ад дадатковых праблем са здароўем. Для большасці людзей аптымальныя лічбы крывянога ціску — ніжэй за 140/90.
Для кантролю артэрыяльнага ціску існуюць розныя стандартныя прэпараты, што часта прызначаюцца. Да іх ліку адносяцца інгібітары АПФ, блакатары рэцэптараў ангіятэнзіну-2, блакатары кальцыевых каналаў і дыурэцікі, напрыклад, гідрахлортыязід і хлорталідон.