УВОДЗІНЫ
Умовы карыстання вэб-сайтам
Дзякуем вам за цікавасць да нашай кампаніі і жадаем, каб вы адчувалі сябе ўпэўнена адносна абароны сваіх персанальных даных пры наведванні нашага вэб-сайта. Мы строга выконваем усе дзеючыя законы аб абароне персанальных даных. Парадак апрацоўкі персанальных даных вызначаны ў Палітыцы адносна апрацоўкі персанальных даных.
Аператарам у адносінах да апрацоўкі вашых персанальных даных пры наведванні вэб-сайта www.berlin-chemie.by (далей — «вэб-сайт») з’яўляецца акцыянернае таварыства BERLIN-CHEMIE AG, ад імя і ў інтарэсах якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае Прадстаўніцтва (УНП 102321753). Больш падрабязную інфармацыю пра аператара можна знайсці ў раздзеле «Кантакты».
Вы можаце звярнуцца да асобы, адказнай за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных даных у Прадстаўніцтве, па наступным адрасе:
вул. Замкавая, 27, пам. 9, 2 паверх, офіс 2
220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: dpo.belarus@berlin-chemie.com
Мы надаем вялікае значэнне абароне вашых персанальных даных.
Персанальныя даныя – гэта любая інфармацыя, якая адносіцца да фізічнай асобы, ідэнтыфікаванай ці такой, што можа быць ідэнтыфікаванай, напрыклад: імя, адрас, электронная пошта і іншыя звесткі.
Пры наведванні нашага вэб-сайта мы можам збіраць і апрацоўваць персанальныя даныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне персанальных даных. Захоўванне даных ажыццяўляецца толькі на працягу тэрміну, неабходнага для забеспячэння функцыянавання вэб-сайта альбо на працягу перыяду, устаноўленага законам.
Гэтае паведамленне прызначана для таго, каб інфарміраваць вас, якія даныя збіраюцца пры наведванні нашага вэб-сайта, а таксама з якой мэтай і якім чынам яны выкарыстоўваюцца.
Вэб-сайт не прызначаны для выкарыстання асобамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту.
Выкарыстанне вэб-сайта ў інфармацыйных мэтах
Апрацоўка даных пры наведванні нашага вэб-сайта
Калі вы карыстаецеся нашым вэб-сайтам выключна ў інфармацыйных мэтах без перадачы нам сваіх даных, напрыклад, без запаўнення формы зваротнай сувязі, — мы апрацоўваем толькі тыя персанальныя даныя, якія ваш браўзер аўтаматычна перадае на наш сервер.
Пры ўсталяванні злучэння з нашым серверам для адлюстравання зместу вэб-сайта і забеспячэння яго стабільнасці і бяспекі аўтаматычна фіксуюцца наступныя тэхнічныя даныя:
IP-адрас;
дата і час звароту;
розніца гадзіннага пояса адносна часу па Грынвічу (GMT);
змест запыту (канкрэтная старонка);
статус доступу / код стану HTTP;
аб’ём перададзеных даных;
вэб-сайт, з якога быў зроблены запыт;
тып і версія браўзера;
аперацыйная сістэма і яе інтэрфейс;
мова і версія праграмнага забеспячэння браўзера.
Пералічаныя даныя апрацоўваюцца выключна ў тэхнічных мэтах — для карэктнага адлюстравання вэб-сайта, падтрымання яго стабільнай працы і забеспячэння бяспекі.
Захоўванне такіх даных ажыццяўляецца толькі на працягу тэрміну, неабходнага для дасягнення гэтых мэтаў.
Інфармацыя пра выкарыстанне файлаў кукі
Выкарыстанне файлаў кукі
Кукі (англ. Cookie) – гэта невялікія тэкставыя файлы, якія аўтаматычна ствараюцца вашым браўзерам і захоўваюцца на вашай прыладзе (напрыклад, ноўтбуку, планшэце ці смартфоне) пры наведванні вэб-сайта. Яны выкарыстоўваюцца як дапаможная інфармацыя, напрыклад, каб вэб-сайт «памятаў» карыстальніка паміж наведваннямі. Аднак гэта не азначае, што па іх мы можам ідэнтыфікаваць вас асабіста.
Файлы кукі робяць выкарыстанне нашых сэрвісаў больш зручным для вас.
Падрабязная інфармацыя пра файлы кукі, якія мы выкарыстоўваем, з апісаннем іх функцыянальнага прызначэння і тэрмінаў захоўвання, прыведзена ў ніжняй частцы нашага вэб-сайта.
Мы адрозніваем дзве асноўныя катэгорыі кукі:
1. Строга неабходныя файлы кукі, без якіх карэктнае функцыянаванне вэб-сайта немагчыма.
2. Неабавязковыя файлы кукі, якія выкарыстоўваюцца для аналізу наведванняў, персаналізацыі сайта і маркетынгавых мэт:
2.1. Кукі, звязаныя з прадукцыйнасцю, – дазваляюць нам падлічваць наведванні і крыніцы трафіку, каб вымяраць і паляпшаць прадукцыйнасць сайта. Яны дапамагаюць зразумець, якія старонкі найбольш або найменш папулярныя, і як карыстальнікі перамяшчаюцца па сайце.
2.2. Функцыянальныя кукі – забяспечваюць палепшаную функцыянальнасць, бяспеку і персаналізацыю.
2.3. Мэтавыя кукі – усталёўваюцца праз наш вэб-сайт рэкламнымі партнёрамі, каб будаваць профіль вашых інтарэсаў і паказваць адпаведную рэкламу на іншых сайтах.
Па працягласці захоўвання файлы кукі падзяляюцца на:
сесійныя – дазваляюць распазнаць, што вы ўжо наведвалі пэўныя старонкі нашага сайта. Яны аўтаматычна выдаляюцца пасля заканчэння сеансу.
часовыя – захоўваюцца на вашай прыладзе пэўны тэрмін. Пры паўторным наведванні сайта сістэма распазнае, што вы ўжо былі тут, якія даныя ўводзілі і якія налады выбіралі, каб не даводзілася рабіць гэта нанова.
Праз спасылку ва ўсплываючым банеры «Налады файлаў кукі» вы можаце самастойна выбраць, якія тыпы кукі дазволіць, а якія адключыць (акрамя «строга неабходных» файлаў кукі, без якіх вэб-сайт не працуе). Для гэтага дастаткова выбраць або зняць выбар адпаведнага тыпу файлаў кукі.
Тэрмін, на які даецца згода на апрацоўку кукі, складае 1 (адзін) год з моманту выбару.
Асобныя файлы кукі могуць захоўвацца даўжэй – да іх аўтаматычнага выдалення браўзерам; але аператар не выкарыстоўвае іх для мэт, якія патрабуюць згоды, без яе паўторнага атрымання.
Наш вэб-сайт выкарыстоўвае староннія сэрвісы, каб зразумець, якія элементы сайта найбольш папулярныя, а якія патрабуюць паляпшэння, і зрабіць карыстанне больш зручным. Калі ласка, азнаёмцеся таксама з палітыкай прыватнасці пастаўшчыкоў гэтых сэрвісаў:
Сэрвісы Google (Google Analytics, Google DoubleClick, Google Maps) – сэрвісы вэб-аналітыкі, якія прадастаўляюцца кампаніяй Google Inc. (ЗША).
Адрас: Google Data Protection Office, 1600 Amphitheatre Pkwy, Mountain View, CA 94043, USA.
Палітыка прыватнасці даступная па спасылцы: https://policies.google.com/privacy.
Пры выкарыстанні старонніх сэрвісаў адбываецца трансгранічная перадача інфармацыі пра выкарыстанне вэб-сайта, якая ствараецца файламі кукі. Гэта інфармацыя можа захоўвацца пастаўшчыкамі на іх серверах, у тым ліку ў краінах, дзе не забяспечваецца належны ўзровень абароны правоў суб’ектаў персанальных даных.
Такія перадачы ажыццяўляюцца дзеля павышэння зручнасці выкарыстання сайта, паляпшэння кантэнту, аналізу наведвальнасці і ўзаемадзеяння карыстальнікаў.
Прававой падставай такой перадачы з’яўляецца згода карыстальніка, якая выражаецца праз націск кнопкі «Дазволіць усе» у паведамленні пра файлы кукі або праз іншае дзеянне, якое сведчыць пра згоду на іх выкарыстанне.
Мы паведамляем, што пры перадачы даных у краіны з недастатковым узроўнем абароны (у тым ліку, ЗША) узровень абароны можа быць ніжэйшым, чым у Рэспубліцы Беларусь, і існуе рызыка несанкцыянаванага доступу або выкарыстання даных. Аператар прымае ўсе магчымыя меры для мінімізацыі гэтых рызык.
Вы можаце адклікаць сваю згоду ў любы момант, без шкоды і з дзеяннем на будучыню, дастаткова змяніць налады кукі.
Большасць браўзераў аўтаматычна прымаюць файлы кукі, але некаторыя дазваляюць выкарыстоўваць рэжым «інкогніта», каб абмяжоўваць захоўванне інфармацыі і аўтаматычна выдаляць сесійныя кукі.
Вы можаце змяніць налады свайго браўзера, каб кукі не захоўваліся, або каб перад іх усталяваннем з’яўлялася адпаведнае паведамленне. Націснуўшы на кнопку «Даведка» у вашым браўзеры, вы знойдзеце інструкцыі, як забараніць захоўванне кукі і як выдаліць ужо захаваныя файлы.
Памятайце: пры адключэнні кукі некаторыя функцыі вэб-сайта могуць стаць недаступнымі.
Форма зваротнай сувязі
Апрацоўка даных пры звароце праз форму зваротнай сувязі
Вы можаце звярнуцца да нас з пытаннямі пра нашы прадукты і паслугі, выкарыстоўваючы форму зваротнай сувязі на нашым вэб-сайце.
Пры запаўненні гэтай формы вы даяце згоду аператару на апрацоўку наступных персанальных даных:
імя, прозвішча,
адрас электроннай пошты,
іншыя даныя, якія вы самастойна ўказваеце ў паведамленні.
Мэта апрацоўкі – разгляд вашага паведамлення і наступная камунікацыя з вамі па сутнасці звароту.
Адмова ад дачы згоды на апрацоўку персанальных даных не дазволіць аператару разглядаць ваша паведамленне, адпраўленае праз форму зваротнай сувязі, і весці перапіску па вашых пытаннях.
Выкарыстанне формы не з’яўляецца абавязковым.
Дадатковае паведамленне ў форме зваротнай сувязі
Berlin-Chemie AG паважае вашы правы на канфідэнцыяльнасць пры наведванні нашых вэб-сайтаў.
Мы ставімся да абароны персанальных даных вельмі сур’ёзна.
Пры націску кнопкі «Даслаць» карыстальнік:
пацвярджае, што азнаёміўся і прымае ўмовы Палітыкі адносна апрацоўкі персанальных даных
дае згоду на апрацоўку сваіх персанальных даных з мэтай разгляду паведамлення, адпраўленага праз форму зваротнай сувязі на дадзеным вэб-сайце, і наступнай камунікацыі у парадку і на ўмовах, вызначаных у Лісце інфармавання